Цела загінулага ў Кабардзіна-Балкарыі беларуса паднялі са скалы
21.08.2016 13:31
—
Разное
Цела беларускага парапланерыста, які разбіўся ў гарах Кабардзіна-Балкарыі, паднялі са скалы і перадалі прадстаўнікам правахоўных органаў рэспублікі. Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу рэспубліканскага ўпраўлення МНС.
У суботу ў Чагемскім раёне ля парадрому, што блізу пасёлка Булунгу знік 26-гадовы парапланерыст з Беларусі. Удзень яго цела візуальна знайшлі на скальнай паліцы ў каньёне, але выратавальнікі не змаглі падабрацца да яго і прыпынілі працы з-за надыходу цемры.
Сёння цела загінулага спусцілі з вышыні каля 600 метраў і перадалі праваахоўнікам.
У мясцовым МНС кажуць, што беларус не зарэгістраваўся ў выратавальнай службе.