У Гродне затрымалі мужчыну, які паведаміў пра бомбу ў бары
19.08.2016 18:16
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: intex-press.by
У Гродне затрымалі мужчыну, які паведаміў пра закладзенае ў бары выбуховае прыстасаванне. Здарэнне адбылося напярэдадні. Пасля таго, як у бары спрацавала трывожная сігналізацыя, туды выехала група затрымання аддзела аховы.
Як інфармуе sputnik.by, затрыманы 21-гадовы мясцовы жыхар быў у стане алкагольнага ап'янення. На месца прыехалі сапёры, якія ў будынку ніякіх падазроных прадметаў не знайшлі. У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку" (ч. 1 арт. 340 КК). Яму можа пагражаць штраф, арышт на тэрмін да 6 месяцаў, абмежаванне ці пазбаўлення волі — да 5 гадоў.