У Пінску перакулілася машына хуткай — двое медыкаў пацярпелі (фота)

Источник материала:  
19.08.2016 13:36 — Разное
У Пінску перакулілася машына хуткай — двое медыкаў пацярпелі (фота)
Фота: ДАІ

Двое медыкаў пацярпелі падчас аварыі, у якую трапіла машына хуткай дапамогі. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося 18 жніўня ў 15.45 на скрыжаванні вуліц Брэсцкая і Палесская.

Машына хуткай з уключанай сігнальнай гукагаварыльнай прыладай і пробліскавымі маячкамі сіняга колеру спяшалася на выклік. Кіроўца машыны не пераканаўся ў бяспецы манеўра і выехаў на забарончы сігнал святлафора і сутыкнуўся з аўтамабілем “Нісан Патрол”, за рулём якой быў 34-гадовы пінчук. Ён рухаўся на зялёнае святло.

Ад сутыкнення машына хуткай павалілася на бок. Двое медработнікаў — мужчыны 25 і 42 гадоў — атрымалі ўдары і былі шпіталізаваныя з падазрэннем на закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы. Кіроўца хуткай быў прышпілены, таму не пацярпеў.

Абедзве машыны сур’ёзна пашкоджаныя. Па факце дарожнага здарэння вядзецца праверка.

У Пінску перакулілася машына хуткай — двое медыкаў пацярпелі (фота)

У Пінску перакулілася машына хуткай — двое медыкаў пацярпелі (фота)

←Мать Марии Мамошук: я не хотела, чтобы дочь занималась борьбой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика