У Мінску ўначы гарэў інтэрнат трамвайнага парку (фота)

Источник материала:  
19.08.2016 12:38 — Разное
У Мінску ўначы гарэў інтэрнат трамвайнага парку (фота)
Фота: МНС

У Мінску ўначы гарэў інтэрнэт №2 трамвайнага парку — будынак інтэрната размешчаны па вуліцы Батанічнай,7. Паведамленне пра пажар паступіла 19 жніўня ў 4.45 ад вахцёра. На момант прыбыцца пажарных з акна на чацвёртым паверсе ішоў дым.

Ачагом узрагання быў пакой №59, дзе з невядомай пакуль прычыны ўспыхнуў агонь. У пакоі жыве 37-гадовая кіроўца трамваю разам з шасцігадовай дачкой і 40-гадовым беспрацоўным мужам. Паводле суседзяў, сям’я характарызуецца пасрэдна. У момант узгарання нікога з жыхароў у пакоі не было.

На час ліквідацыі пажару з будынку інтэрната эвакуявалі 28 чалавек, сярод якіз 5 дзяцей. Ніхто не пацярпеў. У пакоі пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены і калідор.

Сярод версіяў здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём, падпал, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, перадае прэс-служба МНС.

←Снова падение: динамика ВВП Беларуси в июле ухудшилась после 5 месяцев улучшения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика