У Магілёве на пажары ўратавалі неасцярожнага курыльшчыка (фота)
19.08.2016 10:48
—
Разное

Фота: МНС
У Магілёве па пажары ўратавалі мужчыну, які з-за неасцярожнасці пры курэнні спаліў кватэру сваёй сястры. Паведамленне пра ўзгаранне ў доме на бульвары Леніна паступіла ў МНС у 17.28.
На момант прыбыцця выратавальнікаў у кватэры на першым паверсе ўтварылася шчыльнае задымленне. Са словаў суседзяў, у памяшканні мог быць чалавек. Выратавальнікі знайшлі мужчыну ў пакоі. У выніку здарэння ён не пацярпеў.
Пакой пры гэтым крыху абгарэў — пашкоджаная канапа, закураныя сцены і столь, перадае прэс-служба МНС.