Мужчына прыехаў у Мінск здымацца ў кіно, а яго збілі і абрабавалі
19.08.2016 07:57
—
Разное

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
Непрыемным інцыдэнтам быў азмрочаны візіт у Мінск для 40-гадовага жыхара Баранавічаў. Мужчына прыехаў у сталіцу, каб здымацца ў кіно ў масоўцы. Раннім ранкам каля начной крамы па праспекце Незалежнасці на яго напалі трое невядомых маладых людзей.
Як адзначае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, перад нападам хлопцы набывалі ў краме спіртное, хоць ужо былі на падпітку. Камеры відэаназірання іх зафіксавалі. Затым яны напалі на прыезжага каля крамы, адабралі ў яго рэчы і планшэт і зніклі. Сума шкоды склала 40 рублёў. Да таго ж мужчына пацярпеў ад пабояў — у яго шматлікія ўдары і пералом сківіцы, з якім ён трапіў у лякарню.
Па факце гэтага інцыдэнта распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.207 (разбой) КК. Міліцыя шукае нападнікаў.