У Мінску два таксісты абрабавалі дарагую прастытутку (фота)

Источник материала:  
18.08.2016 06:45 — Разное
У Мінску два таксісты абрабавалі дарагую прастытутку (фота)
Фота: guvd.gov.by

Мінскія міліцыянты затрымалі ў кватэры на вуліцы Варанянскага двух таксістаў па падазрэнні ў разбоі. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама, аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз", інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Маладыя людзі працавалі таксістамі, ездзілі на машынах "Аўдзі А4" і "Нісан-Альмера". Сваё злачынства яны спланавалі загадзя. На адпаведным сайце яны дамовіліся пра сустрэчу з прастытуткай, прычым выбралі самую дарагую. У прызначаны час дзяўчына пабачыла не кліентаў, а двух чалавек у масках і пальчатках. Пагражаючы ёй нажом, нападнікі запатрабавалі грошы.

Мужчыны агледзелі ўсю кватэру. Яны шукалі грошы нават пад вусцілкамі ў абутку. Здабычай зламыснікаў сталі ноўтбук, фотаапарат, два мабільнікі і невялікая сума грошай. Забраўшы гэта, яны з'ехалі на арандаваную кватэру па вуліцы Дзянісаўскай.

Праваахоўнікі здолелі знайсці і затрымаць абодвух менш чым за суткі. Першага з падазраваных, затрымалі, выклікаўшы яго як звычайнага таксоўца. Замест кліента яго, аднак, чакаў міліцыянт. Праз пэўны час затрымалі і другога нападніка.

Выявілася, што аднаму 26 гадоў, ён ураджэнец Івацэвіцкага раёна. Яго прыяцель родам з Лагойска, яму 28 гадоў. На рахунку гэтай крымінальнай пары супрацоўнікі выявілі не адно злачынства. Па звестках следства, мужчыны абкрадалі нават сваіх пасажыраў, калі тыя па дарозе прасілі спыніцца каля крамы. Ненадоўга сыходзячы, кліент пакідаў рэчы ў машыне, а таксоўцы з'язджалі са сваёй здабычай.

Пры ператрусе ў кватэры затрыманых аператыўнікі знайшлі маскі і пальчаткі, у якіх зламыснікі напалі на дзяўчыну. Таксама там выявілі вялікую колькасць сім-картак, шмат раздруковак з метадычнымі ўказаннямі фірмаў па продажы розных тавараў. Зламыснікі цікавіліся псіхалагічнымі метадамі, як заваяваць давер людзей, на што звяртаць увагу, калі заходзіш у чужую кватэру. Выявілася таксама, што раней 28-гадовы мужчына быў судзімы за рабаванне, хуліганства і незаконны абарот наркотыкаў.

Цяпер на абодвух пачалі крымінальную справу за разбой.

←США уверенно лидирует в медальном зачете Олимпиады, Беларусь - 37-я

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика