У Мазыры падчас пажару загінуў чалавек, 10 эвакуявалі
17.08.2016 12:00
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Мазыры падчас пажару загінуў чалавек, 10 эвакуявалі. Здарэнне адбылося ўначы ў кватэры на другім паверсе шматкватэрнага дома. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, загінулы — гаспадар кватэры, пенсіянер, які жыў адзін і характарызаваўся станоўча.
Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнасць падчас курэння.