На выездзе з Мінска на дарозе валяліся тысячы "Советской Белоруссии" (фота)

Источник материала:  
16.08.2016 17:19 — Разное
На выездзе з Мінска на дарозе валяліся тысячы "Советской Белоруссии" (фота)
Фота: abw.by

Сведкамі незвычайнага відовішча сталі мінскія аўтамабілісты зранку 15 жніўня. Як піша сайт abw.by, на выездзе са сталіцы ў бок Бараўлянаў вецер ганяў сотні, калі не тысячы газет.

Па словах сведкаў, асноўную колькасць складалі асобнікі галоўнай афіцыйнай газеты — "Советской Белоруссии". Калі прыгледзецца да фатаздымкаў, то можна пабачыць і іншыя выданні.

Фатаздымкі ў сеціве размясціў Аляксандр Аляшкевіч. Па яго словах, ДАІ прыехала хвілін праз 20. Пэўны час праваахоўнікі думалі, хто павінен навесці парадак, і ўрэшце выклікалі "Рэмаўтадар".

Аўтар фота мяркуе, што газеты і часопісы вываліліся з МАЗа, які перавозіў іх. Паведамляецца, што выданні разнесла ветрам аж да АЗС "А-100" на Баравой.

←Белстат: производство сельхозпродукции растет в 2016 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика