Следчы камітэт пракаментаваў выбух на запраўцы ў Баранавічах

Фота: 112.by
Следчы камітэт пракаментаваў выбух на аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі "Газпрам трансгаз Беларусь" на ўскраіне Баранавічаў. Здарэнне адбылося ў 7.35 раніцы 16 жніўня. Падчас запраўкі ўзарваўся газавы балон, пацярпеў 47-гадовы кіроўца аўтамабіля, які знаходзіцца ў рэанімацыі гарадской бальніцы. Легкавік атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, а вось маёмасць запраўкі "практычна не пацярпела".
Мужчыну падчас выбуху ў Баранавічах адарвала ступню
Адзначаецца, што следчыя высвятляюцца абставіны траўмавання мужчыны. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелы запраўляў уласны аўтамабіль "Фольксваген Туран" і знаходзіўся каля яго. Жонка і сын у гэты час выйшлі з салона і знаходзіліся на бяспечнай адлегласці. Як стала вядома, сям'я жыве ў Кобрынскім раёне, яна ехала ў Мінск. Жонка кіроўцы распавяла, што легкавік яны купілі з устаноўленым газавым абсталяваннем, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.