У Баранавічах на газавай запраўцы ўзарваўся аўтамабіль

Источник материала:  
16.08.2016 10:10 — Разное
У Баранавічах на газавай запраўцы ўзарваўся аўтамабіль
Фота: Fotolia

У Баранавічах на аўтамабільнай газанапаўняльнай кампрэсарнай станцыі на выедзе з горада ўзарваўся легкавік. Здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня. Пацярпеў адзін чалавек, у мужчыны сур'ёзная траўма нагі, інфармуе Intex-press.

Як паведамляе сайт sputnik.by, на станцыі разбурэнняў няма, пашкоджаны аўтамабіль. Выбух адбыўся падчас запраўкі газавага балона. Расследаванне здарэння праводзіць Следчы камітэт.

←На газовой заправке в Барановичах произошел взрыв

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика