У Рагачове УАЗ урэзаўся ў жылы дом (фота)
15.08.2016 12:51
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Позна ўначы 13 жніўня ў Рагачове на вуліцы Друцкай адбылося ДТЗ. Як піша прэс-служба МНС, УАЗ урэзаўся ў будынак.
Ратавальнікі дэблакавалі і перадалі медыкам для шпіталізацыі кіроўцу аўто.
Як удакладняе БелаПАН, пры аўтааварыі пацярпеў і пасажыр аўтамабіля. У яго папярэдні дыягназ — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, выцятая рана скроневай вобласці, пералом левай галёнкі, алкагольнае ап'яненне. Ён таксама шпіталізаваны.