У Лагойскім раёне мужчына загінуў на пажары ад неасцярожнасці з курэннем
14.08.2016 09:55
—
Разное

У Лагойскім раёне на пажары загінуў мужчына. Здарэнне адбылося ў ноч на 14 жніўня ў вёсцы Сушкова. Загарэўся жылы дом, гаспадар якога дапусціў неасцярожнасць пры курэнні і паплаціўся за гэта жыццём. Загінуламу было 49 гадоў, ён не працаваў.
Таксама ў ноч на нядзелю адбыўся пажар у вёсцы Дуброўка Пухавіцкага раёна — там гарэла кватэра на верхнім паверсе чатырохпавярховага жылога дома. Пажарныя выратавалі гаспадыню кватэры, пенсіянерку 1958 года нараджэння, а таксама яе беспрацоўнага мужа 1956 года нараджэння. Прычына пажару высвятляецца, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.