У Ганцавіцкім раёне на маладога спецыяліста ўпаў жалезабетонны блок
![У Ганцавіцкім раёне на маладога спецыяліста ўпаў жалезабетонны блок](http://www.21.by/pub/news/2016/08/1471007313506434.jpg)
22-гадовы малады спецыяліст атрымаў цяжкія траўмы на сельхозпрадпрыемстве ў вёсцы Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, учорашні студэнт, які толькі скончыў універсітэт, прыйшоў уладкоўвацца на працу інжынерам. Ён павінен быў прыступіць да выканання сваіх службовых абавязкаў на наступны дзень.
Паводле папярэдніх даденых, малады чалавек праходзіў паўз гараж і вырашыў дапамагчы работнікам, якія разгружалі жалезабетонныя блокі. Адзін з гэтых блокаў вагой у 1 тонну ўпаў хлопцу на грудную клетку. Пацярпелага шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.
Цяпер у рамках расследавання інцыдэнта інспекцыя працы павінна праверыць адпаведнасць разгрузачна-пагрузачных працаў на прадпрыемстве тэхнічным патрабаванням.