У Пухавіцкім раёне гарэў камбайн, каля Чашнікаў — трактар
11.08.2016 08:45
—
Разное
![У Пухавіцкім раёне гарэў камбайн, каля Чашнікаў — трактар](http://www.21.by/pub/news/2016/08/1470895955227260.jpg)
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
Падчас жніва ў Мінскай і Віцебскай абласцях адбыліся здарэнні. Увечары 10 жніўня ў Пухавіцкім раёне каля вёскі Крупка падчас працы на полі загарэўся камбайн "Дон-1500" (2005 года выпуску). Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь пашкодзіў кабіну, маторны адсек, бункер. Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Удзень 10 жніўня ў Чашніцкім раёне каля вёскі Слідчаны загарэўся трактар "К-700". Былі пашкоджаныя кабіна, маторны адсек, колы. Прычына ўзгарання таксама невядомая.