У Лагойскім раёне на возеры выратавалі хлопчыка, а дзяўчынка і мужчына патанулі
11.08.2016 09:01
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Лагойскім раёне на возеры ў вёсцы Завішына патанулі два чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 10 жніўня. Як паведамляе прэс-служба МНС, мясцовыя жыхары дасталі з вады цела патанулага 65-гадовага мужчыны. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца, выратавалі 9-гадовага хлопчыка, патрэбы ў шпіталізацыі ён не меў. А вось 12-гадовая дзяўчынка патанула, учора ішлі пошукі яе цела.
Іншыя падрабязнасці гэтага трагічнага здарэння пакуль невядомыя.