Бронзавага прызёра Алімпіяды па дзюдо збілі на пляжы ў Рыа-дэ-Жанейра

Источник материала:  
10.08.2016 16:59 — Разное
Бронзавага прызёра Алімпіяды па дзюдо збілі на пляжы ў Рыа-дэ-Жанейра
Фота: Getty

На бельгійскага дзюдаіста Дзірка ван Ціхелта напалі на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанейра.

Спартовец выйграў на Алімпіядзе бронзавую ўзнагароду. Сваю перамогу ён вырашыў адзначыць на пляжы. Але, як піша tut.by, там у бельгійца паспрабавалі скрасці мабільнік. Дзюдаіст дагнаў зламысніка, аднак той накінуўся на алімпійскага прызёра і збіў яго. Паведамляецца, што  ван Ціхелта давялося шпіталізаваць.

На наступны дзень спартовец з'явіўся на публіцы з падбітым вокам, але з усмешкай на твары.

←ФСБ обвинила Украину в подготовке терактов в Крыму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика