Раварыста, які збіў бітай пешахода ў Мінску, будуць судзіць

Источник материала:  
10.08.2016 11:41 — Разное
Фота: TUT.by

30-гадовага мінчаніна, які напаў з бітай на пешахода, будуць судзіць Яго абвінавачваюць паводле ч.3 арт.339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Расследаванне крымінальнай справы завяршыла ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Паводле следства, увечары 19 чэрвеня пацярпелы (гэта быў падлетак) ішоў па краі роварнай дарожкі ўздоўж вуліцы Прытыцкага. Насустрач яму на ровары ехаў абвінавачаны. У выніку сутыкнення з падлеткам ён упаў на асфальт, затым падняўся, дастаў з заплечніка бейсбольную біту, падышоў да пацярпелага, ударыў яго адзін раз. Затым нападнік сеў на ровар і з’ехаў. Аказваць дапамогу збітаму падлетку ён не стаў.

На допыце мужчына сказаў, што біту яму падаравалі. У той вечар ён вырашыў забраць яе з працы і адвезці дадому. Пасля канфлікту на роварнай дарожцы ён распілаваў сродак злачынства і выкінуў.

Судова-медыцынская экспертыза выявіла, што ў выніку ўдару бітай падлетак атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Матэрыялы справы перададзеныя ў пракіратуру для накіравання ў суд. Абвінавачаны застаецца пад вартай, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

←Тест: сможете угадать актера по усам или бороде?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика