У Бярозаўскім раёне жанчына памерла з-за атручвання грыбамі
09.08.2016 19:44
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Бярозаўскім раёне 58-гадовая жанчына памерла з-за атручвання грыбамі. Жыхарка вёскі Здзітава ўжывала ў ежу папярэдне адвараныя смажаныя падасінавікі, падбярозавікі і сыраежкі. Па медыцынскую дапамогу яна звярнулася толькі праз 5 дзён. Ёй паставілі папярэдні дыягназ "атручванне грыбамі" і змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне Бярозаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Два дні за жыццё жанчыны змагаліся лекары, але 7 жніўня яна памерла. У каментары БЕЛТА загадчыца аддзяленнем гігіены харчавання Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Галіна Дуль адзначае, што жыхарка Бярозаўскага раёна атруцілася бледнай паганкай, якую магла зблытаць са ядомымі грыбамі.