У парку Горкага ў Мінску спынялася кола агляду

Источник материала:  
08.08.2016 10:45 — Разное
У парку Горкага ў Мінску спынялася кола агляду
Фота: minsknews.by

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў сталічным парку імя Горкага на адным з атракцыёнаў 6 жніўня. Увечары ў суботу там нечакана спынілася "Кола агляду", паведамляюць "Мінск-навіны" са спасылкай на мінскае гарадское ўпраўленне МНС.
 
Прычынай здарэння стаў збой у працы асноўнага рухавіка. Работнікі атракцыёна запусцілі рэзервовы рухавік.

Па словах прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася. Усе наведвальнікі, 61 чалавек, пакінулі кабінкі самастойна.

Паведамляецца, што ніводзін з наведнікаў не пацярпеў.

Спецыялісты высвятляюць прычыну, па якой спыніўся асноўны рухавік атракцыёна.

←В Дрибинском районе мужчина выпал из прицепа трактора прямо под колеса. Он погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика