Фэст у Токіа закідалі "кактэйлямі Молатава"
07.08.2016 19:55
—
Разное
![Фэст у Токіа закідалі "кактэйлямі Молатава"](http://www.21.by/pub/news/2016/08/1470589592326801.jpg)
Фота: 1news.info
Фестываль, які праходзіў у гандлёвым цэнтры Kugayama Suginami у Токіа, ледзь не скончыўся трагедыяй. Як піша gazeta.ru, з будынка насупраць ва ўдзельнікаў фэсту паляцелі бутэлькі з запальнай сумессю. Ад "кактэйля Молатава" пацярпелі 15 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
Выявілася, што "кактэйль Молатава" кінуў 60-гадовы мужчына. Паліцыя, якая паспрабавала затрымаць яго, знайшла падазронага мёртвым: у яго спынілася сэрца.
Паводле папярэдніх звестак, мужчына абурыўся шумам ад фэсту пад вокнамі яго дома. Пасля гэтага ён кінуў у натоўп удзельнікаў некалькі "кактэйляў Молатава".