У Магілёве 18-гадовую дзяўчыну пакусалі італьянскія мастыфы

Источник материала:  
05.08.2016 17:57 — Разное
У Магілёве 18-гадовую дзяўчыну пакусалі італьянскія мастыфы

18-гадовую жыхарку Магілёва пакусалі сабакі пароды італьянскі канэ-корса, вядомыя як мастыфы. 3 жніўня дзяўчына трапіла ў лякарню з множнымі рванымі ранамі на перадплеччах і тулаве. Дзяўчына патлумачыла, што ў той дзень каля пятай вечары каля лесапасадкі па 4-м Аграрным завулку. У лякарню яе прывёз выпадковы сведка здарэння, яшчэ адзін сведка выклікаў на месца міліцыю.

Агрэсіўныя сабакі належаць мясцоваму жыхару 1978 года нараджэння. Пакуль яго дзеянні могуць кваліфікаваць як парушэнне правілаў утрымання сабак, якое пацягнула за сабой нанясенне шкоды здароўю людзей або маёмасці (ч.2 арт. 15.47 КаАП). За гэта магілеўчаніна могуць аштрафаваць на суму ад 10 да 30 базавых велічынь або пасадзіць на суткі.

Калі ж высветліцца, што здароўю пацярпелай нанеслі значную шкоду, ён можа трапіць пад крымінальны артыкул, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

←Воздух – безбарьерная среда, а инвалидная коляска - не помеха парашюту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика