У Мінску затрымалі кіроўцу з трыма праміле алкаголю ў крыві
04.08.2016 18:31
—
Разное
Фота: aleksandrkonovalenko.com
4 жніўня ў Мінску затрымалі нецвярозага кіроўцу, у крыві якога было тры праміле алкаголю. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.
Па яе словах, 61-гадовы нецвярозы кіроўца "Мерсэдэса" ехаў дадому па вуліцы Алібегава. Ён не змог патлумачыць праваахоўнікам, адкуль ён рухаецца.
Праверка выявіла, што ў крыві мужчыны — тры праміле алкаголю. За нецвярозае кіраванне пенсіянер можа заплаціць штраф да 2100 "новых" рублёў (100 базавых велічыняў). Акрамя таго, мужчыну пазбавяць правоў кіроўцы на тры гады.
Раней сур'ёзных парушэнняў за кіроўцам не было заўважана.