Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля ДТЗ у Барысаўскім раёне (фота)
04.08.2016 08:25
—
Разное

Фота: ДАІ
Сям'я з Расіі трапіла ў рэанімацыю пасля дарожна-транспартнага здарэння ў Барысаўскім раёне. Здарэнне адбылося ўдзень 2 жніўня на 422-м кіламетры аўтадарогі Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Як паведамляе сайт аbw.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці, аўтамабіль Citroen С4 рухаўся ў накірунку беларускай сталіцы. 52-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем і легкавік апынуўся ў кювеце, дзе сутыкнуўся з водапрапускной трубой.
Траўмы атрымалі пасажыры — 50-гадовая жанчына і 15-гадовы падлетак (усе — грамадзяне Расіі). Іх шпіталізавалі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Мяркуецца, што яго прычынай стала стомленасць кіроўцы.