Студэнт універсітэта культуры зняў майткі на школьнай дыскатэцы

Источник материала:  
03.08.2016 20:22 — Разное
Студэнт універсітэта культуры зняў майткі на школьнай дыскатэцы
Фота: gutefrage.net

Скандальным здарэнне завяршылася дыскатэка ў адной са школаў Астраўца, піша "СБ — Беларусь сегодня".

Былы вучань школы Арцём К. прыехаў у родны горад адпачыць. Сам хлопец ужо вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Завітаў ён увечары на школьную дыскатэку, дзе былі вучні 8-11-х класаў у прысутнасці настаўнікаў.

Малады чалавек вырашыў ажывіць мерапрыемства і прапанаваў конкурс. Будучы культработнік агучыў умовы гульні: выйграе той, хто зможа перад усімі зняць з сябе як мага больш прадметаў вопраткі. Удзельнікі па чарзе называлі лічбы, колькі прадметаў адзення трэба зняць з сябе.

Калі назвалі лічбу "дзевяць", ніхто са школьнікаў не наважыўся распранацца дагала. Тады арганізатар конкурсы ўскочыў на сцэну і сцягнуў з сябе майткі. Як піша выданне, гульня на гэтым скончылася, дыскатэка таксама.

Дырэктарка школы падала ў міліцыю заяву на былога выпускніка. На маладога чалавека пачалі крымінальную справу за хуліганства.

←Состав сборной РФ появился на сайте ОИ-2016 – 280 атлетов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика