На ваенным палігоне каля Барысава падарваўся грыбнік
02.08.2016 21:44
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: brestcity.com
На ваенным палігоне каля Барысава падарваўся грыбнік. Трагічнае здарэнне адбылося ў мінулыя выхадныя. Мужчына, жыхар раённага цэнтра, вяртаўся дахаты праз палігон. Па дарозе ў яго зламаўся ровар. Для рамонту грыбнік знайшоў металічны прадмет, які выкарыстаў у якасці малатка. Ад удараў ён узарваўся ў руках мужчыны.
Як інфармуе БЕЛТА, выбухам мужчыне адарвала кісць рукі, ён атрымаў шматлікія асколачныя раненні. Пацярпелы памёр на месцы здарэння. Цяпер уваход на згаданы палігон забаронены.