Малады аршанец забіў госця цвікадзёрам
01.08.2016 11:58
—
Разное

Фота: mytaganrog.com
Трагічнае здарэнне адбылося ў Оршы ў выходныя дні. Увечары ў суботу, 30 ліпеня, у кватэры 22-гадовага аршанца знайшлі труп. Забіты быў 26-гадовым непрацуючым мясцовым жыхаром.
Як паведамляе прэс-служба МУС, забойства адбылося а 22-й гадзіне. Маладыя людзі спярша выпівалі разам спіртныя напоі. Потым яны пасварыліся, і гаспадар цвікадзёрам забіў госця.
Маладога чалавека затрымалі.