На Міншчыне затрымалі наркамана з дзвюма гранатамі (фота, відэа)

Источник материала:  
01.08.2016 11:10 — Разное
На Міншчыне затрымалі наркамана з дзвюма гранатамі (фота, відэа)
Фота: uvd-mo.gov.by

У пасёлку Энергетыкаў на Міншчыне супрацоўнікі наркакантролю і аператыўна-пошукавага аддзела УУС Мінаблвыканкама падчас вышуковых мерапрыемстваў затрымалі 48-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у незаконным вырабе наркотыкаў і захоўванні боепрыпасаў.

Пры сабе затрыманы меў больш за 300 грамаў макавай саломкі, каля аднаго літра рэчыва, у якім падазраюць экстракцыйны опій, і насенне маку. Аператыўнікі мяркуюць, што мужчына перад гэтым варыў опій з макавай саломкі.

Па звестках праваахоўнікаў, затрыманы быў чатыры разы судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Вольны час ён бавіў у пошуку нарказмяшчальных раслін — пареважна маку на суседскіх гародах. Опій, як заявіў мужчына, ён варыў для ўласнага ўжывання.

Пацвердзілася і аператыўная інфармацыя, што мужчына захоўвае боепрыпасы. Ён сам паказаў хованку пасля прафілактычнай гутаркі з праваахоўнікамі. "Здабычай" міліцыянтаў сталі дзве гранаты — РГД-5 і Ф-1. Іх накіравалі на экспертызу. Не выключана, што яго могуць судзіць за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

←В Минском районе лоб в лоб столкнулись Renault и Mazda: двое погибших, четверо раненых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика