На дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач у аўтааварыі загінулі два чалавекі
01.08.2016 10:49
—
Разное
Фота: onliner.by
Прыкладна а сёмай гадзіне раніцы 1 жніўня буйная аўтааварыя адбылася на развязцы трасы Мінск — Маладзечна — Нарач і МКАД-2. Як піша onliner.by са словаў відавочцы, да месца аварыі прыбылі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі, а таксама брыгады хуткай дапамогі.
Паводле папярэдніх звестак, на дарозе адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў "Рэно Лагуна" і "Мазда 323". Па словах сведкі, паміж машынамі ўся дарога была засыпаная абломкамі.
Ва ўпраўленні МНС па Мінскай вобласці распавялі, што пры ДТЗ загінулі кіроўца і адзін з пасажыраў "Мазды". Яшчэ два пасажыры "Мазды" і 35-гадовы кіроўца "Рэно" былі шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі. Дарэчы, каб дастаць аднаго з пацярпелых, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.