У Брэсцкай вобласці ўдары маланкі сталі прычынай чатырох пажараў
30.07.2016 11:56
—
Разное
Чатыры пажары, прычынай якіх сталі ўдары маланкі, адбыліся ў Брэсцкай вобласці за мінулыя суткі. 29 ліпеня загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках у вёсках Жабінкаўскага, Кобрынскага, Драгічынскага і Пінскага раёнаў, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Агонь пашкодзіў дахі, сцены збудаванняў, знішчыў маёмасць, якая ў іх знаходзілася. Жылыя дамы пры гэтым засталіся некранутыя, магчыма таму, што іх абаранілі громаадводы.
Апроч таго, выратавальнікі высвятляюць абставіны ўзгарання жылога цаглянага дома ў вёсцы Таргошыцы Пінскага раёна. Дом належыць пенсіянерцы. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, маёмасць унутры памяшкання закураная.