Болей за 100 населеных пунктаў Міншчыны пацярпелі ад чарговай буры
30.07.2016 10:58
—
Разное
![Болей за 100 населеных пунктаў Міншчыны пацярпелі ад чарговай буры](http://www.21.by/pub/news/2016/07/1469867312997038.jpg)
Болей за сотню населеных пунктаў у Мінскай вобласці пацярпелі ад навальніцы з моцнымі залевамі і шквалістым ветрам, якая прайшла па рэгіёне ўвечары, 29 ліпеня. 137 населеных пунктаў у 11 раёнах былі адключаныя ад электразабеспячэння, па стане на 6.00 суботы, 30 ліпеня, без электрычнасці заставаліся 11 населеных пунктаў.
Шквалісты вецер пашкодзіў 14 аб’ектаў у Любанскім і Стаўбцоўскім раёнах — гэта жылыя дамы, два аб’екты сацкультбыту, шэсць сельскагаспадарчых будынкаў.
Пры гэтым усё яшчэ працягваецца ліквідацыя наступстваў іншых бураў, якія прайшлі з 11 па 28 ліпеня, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.