У Клімавічах моцны вецер паваліў помнік
28.07.2016 10:46
—
Разное
Ураганны вецер у Клімавічах знёс з пастамента помнік маці і ўдовам вайны. Здарэнне адбылося 27 ліпеня, помнік усталявалі вясной мінулага года, паведамляе БелаПАН.
"Учора з парывам ветру ён упаў і пашкодзіўся. Яго забралі на пераробку. Думаю, за пару дзён мы яго адновім", ― расказвае намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама Кацярына Музычэнка.
Паводле яе слоў, моцны вецер, які абрынуўся на раён у другой палове дня, таксама зрываў шыфер з дахаў, валіў слупы і дрэвы.