"Жартаўнікі" дадалі ў гродзенскі фантан пральны парашок (фота)

Источник материала:  
27.07.2016 10:27 — Разное
"Жартаўнікі" дадалі ў гродзенскі фантан пральны парашок (фота)
Фота: vgr.by

Незвычайны выгляд займеў фантан у гродзенскім парку Жылібера напрыканцы мінулага тыдня. Як піша "Вечерний Гродно", нехта дадаў у фантан мыны сродак. У выніку яго чаша хутка напоўнілася пенай.

У "Гарсвятле" кажуць, што выбіраць пену з фантана давялося каля паўгадзіны. Яе выкідалі проста на траву.

Нявінны з выгляду "жарт" мог дорага абысціся арганізацыі, якая абслугоўвае фантан. Спецыялісты адзначаюць, што мыйны сродак можа вывесці з ладу вузлы і дарагое абсталяванне фантана. А новы рухавік для яго каштуе каля 3,5 тысячы еўра.

"Вечерний Гродно" адзначае, што фантан у парку Жылібера сёлета ўпершыню пацярпеў ад такіх "жартаўнікоў". Раней іх увагу прыцягваў фантан на Савецкай плошчы.

←МВД: проверяем не только таджиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика