У Мінску ўначы перакуліўся асфальтаўкладчык (фота)
24.07.2016 13:27
—
Разное
Фота: МНС
А трэцяй гадзіне ночы 24 ліпеня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў сталіцы перакуліўся самаходны каток.
Як піша tut.by, здарэнне адбылося на вуліцы Прыдарожнай. Пнеўмашынны самаходны каток "Амкадор-6641", які належыць УП "Рамаўтадар Савецкага раёна", перакуліўся пры наездзе на бардзюр.
Ратавальнікі дасталі з салона 60-гадовага кіроўцу з дапамогай аварыйна-выратавальнага прыстасавання. Пры ДТЗ у мужчыны была раструшчаны левы ступак. Яго шпіталізавалі.
Паводле папярэдніх звестак, кіроўца быў нецвярозым.