Цуд у Клецкім раёне: мужчына праваліўся ў 15-метровы калодзеж і не пацярпеў
22.07.2016 10:41
—
Разное

Фота: МНС (з архіваў)
Неверагодны выпадак здарыўся ў Клецкім раёне: чалавек праваліўся ў глыбокі калодзеж і не пацярпеў.
21 ліпеня ў 12.15 на лінію МНС паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Заастравечча Клецкага раёна патрэбная дапамога мужчыне, які трапіў у 15-метровы калодзеж. 39-гадовы непрацоўны грамадзянін чысціў калодзеж з пітной вадой і праваліўся на яго дно.
Выратавальнікі паднялі мужчыну на паверхню цэлым і няўшкоджаным — яму нават не спатрэбілася дапамога медыкаў, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.