Страшная аварыя ў Докшыцкім раёне — 5 чалавек загінула, адзін паранены
21.07.2016 08:31
—
Разное
Страшная аўтааварыя адбылася ўвечары 20 ліпеня ў Докшыцкім раёне. Прыкладна ў 21.30 на 108 км аўтадарогі Мінск — Віцебск каля вёскі Марговіца сутыкнуліся аўтамабілі “Аудзі-80” і “Форд Мандэа”. Паводле папярэдняй інфармацыі, “Аўдзі” рухалася з боку Мінска і раптоўна выскачыла на сустрэчную, дзе і сутыкнулася ў лоб з “Фордам”.
У выніку ДТЗ загінуў кіроўца “Аўдзі” і трое яго пасажыраў-мужчын. Ад атрыманых траўмаў памёр таксама кіроўца “Форда”. Яго малалетняя дачка 2007 года нараджэння, якая была ў салоне, выжыла, але трапіла ў лякарню з пашкоджаннямі, паведамляе прэс-служба Віцебскай абласной ДАІ.
Прычыны аварыі высвятляюцца.