Мінчук атрымаў апёкі, калі ў кватэры выбухнуў самагонны апарат (фота)
19.07.2016 10:56
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Каля 10-й гадзіны раніцы 18 ліпеня мінскіх ратавальнікаў выклікалі на завулак Калініна. Паведамлялася, быццам там адбылася ўспышка газу.
Аднак на месцы выкліку ратавальнікі выявілі, што ў кватэры на чацвёртым паверсе жылога дома разарваўся самаробны самагонны апарат, перадае прэс-служба МНС. Сама прылада стаяла на газавай пліце на кухні.
Ад выбуху было разбітае шкло ў шыбе на гаўбцы. Эвакуацыя людзей не праводзілася.
Ад разрыву самагоннага апарата пацярпеў 56-гадовы брат гаспадыні кватэры. Мужчыну шпіталізавалі. Паведамляецца, што ў яго тэрмічны апёк правага пляча і перадплечча першай-другой ступені (30%), а таксама рэзаныя раны пальцаў правай рукі.
Прычына здарэння высвятляецца.