У аўтааварыі пад Слуцкам загінулі два чалавекі
18.07.2016 09:08
—
Разное

Фота: tut.by
Трагічная аўтааварыя адбылася пад Слуцкам у ноч з нядзелі на панядзелак.
Як інфармуе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамленне пра ДТЗ паступіла ратавальнікам у 22.28. Два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся каля вёскі Лучнікі Слуцкага раёна Міншчыны.
Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу і пасажыра аднаго з аўто — іх удалося выратаваць. Два чалавекі ў ў другім аўтамабілі (кіроўца і пасажыр) загінулі на месцы здарэння.