У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў
![У Мінску група злодзеяў ламала сігналізацыі аўто пры дапамозе сканераў](http://www.21.by/pub/news/2016/07/1468603471640328.jpg)
Група злодзеяў, якая абкрадала аўтамабілі, затрыманая ў Мінску. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі выкарыстоўвалі спецыяльныя скануючыя прылады для ўзлому аўтасігналізацый: яны перахоплівалі радыёчастату сігналізацыі, пасля чаго без праблем адчынялі машыну і забіралі з яе пакінутыя ў салоне грошы і каштоўныя рэчы. Сумкі, барсеткі і валізы, з якіх кралі рэчы, пакідалі некранутымі, каб пацярпелыя не адразу зазважылі прапажу.
Спачатку міліцыя затрымала дваіх машынных злодзеяў, а на наступны дзень папаліся яшчэ трое — яны дзейнічалі па такой самай схеме. Цяпер следства правярае іх на спрычыннасць да шэрагу іншых аналагічных злачынстваў. Усе пяцёра затрыманых змешчаныя ў следчы ізалятар. Сярод зламыснікаў — 34-гадовы расіянін, якога раней ужо судзілі ў Мінску за крадзеж.