Відэа, як у Мінску за студэнтамі бегала кіроўца тралейбуса

Источник материала:  
15.07.2016 11:57 — Разное
Відэа, як у Мінску за студэнтамі бегала кіроўца тралейбуса

У Мінску за студэнтамі бегала кіроўца тралейбуса. Яна спрабавала адабраць мабільны тэлефон, каб выдаліць з яго здымкі.

Відэа здарэння з'явілася на YouTube. У каментары адзначаецца, што яно адбылося ўвечары 14 ліпеня каля станцыі метро "Каменная Горка". Маладыя людзі маюць хобі — яны ездзяць па горадзе і фатаграфуюць грамадскі транспарт. Рэгулярна ў іх здараліся канфлікты з кіроўцамі, аднак упершыню адна з іх бегала за імі, спрабуючы адабраць тэлефон. Да таго ж кіроўцы стаў дапамагаць выпадковы прахожы.

Аўтары відэа адзначаюць, што з-за таго, што кіроўца пакінула сваё працоўнае месца, на вуліцы Кунцаўшчына ўтварыўся затор з тралейбусаў, быў парушаны графік іх руху.

←В результате теракта в Ницце погибли граждане Украины и России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика