Пацярпелы ад маланкі хлопчык з Рагачоўскага раёна ідзе на папраўку

Источник материала:  
14.07.2016 17:29 — Разное
Пацярпелы ад маланкі хлопчык з Рагачоўскага раёна ідзе на папраўку

9-гадовы хлопчык з Рагачоўскага раёна, які пацярпеў ад маланкі, ідзе на папраўку. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Рагачоўскай раённай лякарні, куды дзіця даставілі пасля здарэння. Па інфармацыі медыкаў, хлопчык пераведзены з рэанімацыі ў звычайную палату хірургічнага аддзялення.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 ліпеня ў вёсцы Курганне. Перад навальніцай хлопчык гуляў па вуліцы з бабуляй і дзядуляй. Калі пачаўся дождж, дарослыя пайшлі ў альтанку, а дзіця падышло да грушы. У дрэва ўдарыла маланка і разрад трапіў таксама ў галаву хлопчыку.

У лякарню яго прывезлі з апёкам галавы і перадплечча. Стан пацярпелага ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці.

←Ангеле Меркель могут повысить жалованье

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика