Супрацоўнік "Белэнерга": Такія высокавольтныя апоры не ламаліся гадоў 10-15

Источник материала:  
14.07.2016 13:57 — Разное
Супрацоўнік "Белэнерга": Такія высокавольтныя апоры не ламаліся гадоў 10-15
Фота: "Белэнерга"

У Беларусі працягваюць ліквідоўваць наступствы ўрагану, які прайшоў у сераду і закрануў Гродзенскую, Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую і Гомельскую вобласці. Без электрычнасці па краіне былі 1126 населеных пунктаў, былі пашкоджаныя дахі ў 622 жылых дамах, упала больш за 4 тысячы дрэваў, пацярпелі 36 чалавек, пашкоджаныя сотні аўтамабіляў.

Намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій "Белэнерга" Аляксандр Малькоў піша ў Facebook, што за апошнія 10-15 гадоў ён не памятае, каб "высокавольтныя апоры 110 кВ" ламаліся ветрам. Цяпер жа гэта адбылося (на здымку зверху).

На 11-ю гадзіну без электрычнасці заставаліся каля 170 населеных пунктаў. Ліквідацыяй наступстваў стыхіі займаюцца 212 рамонтных брыгад.

←ЕС может отменить квоты на импорт белорусского текстиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика