У Віцебскай вобласці ўраган пашкодзіў 140 жылых дамоў
14.07.2016 07:49
—
Разное
Фота: news.vitebsk.cc
У другой палове дня 13 ліпеня ў Віцебскай вобласці ўраган пашкодзіў 140 жылых дамоў, а таксама 12 аб'ектаў, у тым ліку і сельскагаспадарчых. Пацярпелі Віцебскі, Дубровенскі, Талачынскі, Бешанковіцкі, Аршанскі і Шумілінскі раёны. Моцны вецер зрываў дахі з дамоў, быў пашкоджаны дах Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы. На тэрыторыі вобласці 135 населеных пунктаў заставаліся без электрычнасці. Выпадкаў траўмавання людзей не было зафіксавана, інфармуе прэс-служба МНС.
Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працавалі сотні людзей, больш за 80 адзінак тэхнікі.