У Магілёве невядомы разбіў шкло ў аўтамабілі і падпаліў яго (відэа)
13.07.2016 18:45
—
Разное

У Магілёве невядомы разбіў шкло ў аўтамабілі Mercedes Sprinter і падпаліў яго. Пра гэта паведамляе Магілёўскі міжраённы адзел Следчага камітэта.
Злачынства адбылося сёлета 6 ліпеня ў 4:20 раніцы ў раёне дома №9 па вуліцы Куляшова. Па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.
Падчас расследавання праваахоўнікі канфіскавалі відэазапісы з камер вонкавага назірання, якія зафіксавалі момант здзяйснення злачынства.