У Бабруйску з балкону выпала 7-гадовая дзяўчынка
13.07.2016 16:04
—
Разное
Фота: radiant11.ru
У Бабруйску сямігадовая дзяўчынка атрымала пашкоджанні, выпаўшы з балкона 4-га паверху. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Саленюк.
Па папярэдніх звестках дзяўчынка знаходзілася дома адна. Яна падставіла крэсла і саскочыла з балкону. Са шматлікімі траўмамі яе шпіталізавалі. Дакладныя акалічнасці інцыдэнту высвятляюць следчыя.
Гэта не першы выпадак падзення дзяцей з вокнаў у Беларусі.
На Віцебшчыне яшчэ двое дзяцей выпалі з вокнаў
У Лоеве загінула 2-гадовая дзяўчынка, якая выпала з акна чацвёртага паверха
У Мінску з акна 6-га паверха выпала чатырохгадовая дзяўчынка
Пасля выпадзення дзяцей з вокнаў СК зацікавіўся вытворчасцю маскітных сетак
У Следчым камітэце раней канстатавалі, што большасць (90%) такіх здарэнняў выкліканыя няўважлівасцю бацькоў, якія пакідаюць дзяцей адных. Толькі сёлета гэта прывяло да гібелі 5 дзяцей, паведамляе БЕЛТА.