У Наваградскім раёне мужчына падпаліў сужыцельку: кепска вяла гаспадарку

Источник материала:  
13.07.2016 13:32 — Разное
У Наваградскім раёне мужчына падпаліў сужыцельку: кепска вяла гаспадарку

У вёсцы Аўдзевічы Наваградскага раёна мужчына падпаліў сваю грамадзянскую жонку, бо палічыў яе кепскай гаспадыняй. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся 12 ліпеня. Мясцовы жыхар 1962 года нараджэння, які ў той момант быў п’яны, пасварыўся з сужыцелькай.

Падставай для сваркі было тое, што жанчына нібыта кепска выконвала свае абавязкі па вядзенні гаспадаркі. Калі сітуацыя накалілася, агрэсар са словамі: “Я цябе зараз спалю” выцягнуў сваю ахвяру з дома на вуліцы, а затым прынёс з хлява бутэльку з бензінам. Праз імгненне ён выліў паліва на жанчыну і падпаліў яе запальнічкай.

Пацярпелая, ахопленая агнём, упала на зямлю. Мужчына пачаў збіваць полымя і неадкладна выклікаў хутку. Яго сужыцельку даставілі ў рэанімацыю з апёкамі 70% цела. Агрэсар затрыманы. На яго завялі крымінальную справу паводле арт. 139 (забойства) і  арт. 14 (замах на забойства).

 

←Задолженность минчан за "коммуналку" выросла с начала года почти в два раза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика