У мінскай Серабранцы ў кватэры знайшлі труп жанчыны
13.07.2016 11:51
—
Разное

У мінскай Серабранцы ў кватэры дома па праспекце Ракасоўскага 10 ліпеня знайшлі труп жанчыны. Як высветліла судова-медыцынская экспертыза, яна загінула ад чэрапна-мазгавой траўмы.
Папярэдне высветлена, што 6 ліпеня падчас сваркі яе збіў мінчанін 1972 года нараджэння. Падазраваны ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў затрыманы, інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.
Загінулай жанчыне было 49 гадоў.