У Мінску ўначы двое мужчын у масках напалі на жанчыну

Источник материала:  
12.07.2016 09:53 — Разное
У Мінску ўначы двое мужчын у масках напалі на жанчыну
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Мінску ўначы двое мужчын у масках напалі на 35-гадовую жанчыну. У 0.20 яны патэлефанавалі ў кватэру ў адным з дамоў па вуліцы Варанянскага, і гаспадыня адчыніла дзверы. Мужчыны звязалі ёй рукі скотчам, забралі каштоўныя рэчы (два мабільныя тэлефоны, ноўтбук, фотаапарат), 20 рублёў і ўцяклі.

Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, міліцыя затрымала падазраваных. Гэта — 28-гадовы жыхар сталіцы (раней ён быў асуджаны за рабаванне) і яго 26-гадовы стрыечны брат. Абодва нідзе не працуюць. Скрадзеныя рэчы ўжо знайшлі.

←Покажите свой летний макияж и выиграйте косметику в подарок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика