У Нацыянальным аэрапорце Мінск аварыйна прызямліўся самалёт Амстэрдам — Ганконг
11.07.2016 23:16
—
Разное
Фота: ria.ru
У Нацыянальным аэрапорце Мінск аварыйна прызямліўся самалёт авіякампаніі Сathay Pacific, які выконваў рэйс Амстэрдам — Ганконг. Як інфармуе БЕЛТА, у прэс-цэнтры аэрапорта кажуць пра нейкія "тэхнічныя прычыны" здарэння. Адзначаецца, што на яго працу яно не паўплывала і затрымак з вылетамі няма.
Аднак з-за аварыйнай пасадкі самалёта з Амстэрдама самалёт "Белавія" з Адэсы прызямліўся не ў сталіцы, а ў Гомелі.