У Віцебску рабочы з заточкай спрабаваў вярнуць запазычанасць па зарплаце
11.07.2016 21:47
—
Разное
![У Віцебску рабочы з заточкай спрабаваў вярнуць запазычанасць па зарплаце](http://www.21.by/pub/news/2016/07/1468265191847465.jpg)
Фота: Fotolia
У Віцебску рабочы будаўнічага прадпрыемства, узброены металічнай заточкай, спрабаваў вярнуць запазычанасць па зарплаце. Ён хацеў скрасці з офіса манітор, прыстаўку камер відэаназірання, калькулятар і мабільныя тэлефоны, якія належаць двум работнікам прадпрыемства. Аднак спрабацавала трывожная сігналізацыя, на месца прыехаў нарад аховы, які затрымаў мужчыну.
Як інфармуе sputnik.by, у дачыненні рабочага распачатая крымінальная справа. Артыкул — "разбой" (ч. 1 арт. 207 КК). Вядома, што падазраванаму 54 гады.